
Плякаты былі заўважаныя ў многіх людных месцах Берасьця, на прыпынках грамадзкага транспарту і рэклямных дошках, паведамляе Радыё Свабода.
Як паведамляюць актывісты, якія пажадалі застацца неназванымі, акцыя прымеркаваная супраць сумесных расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».

Гэтыя вучэньні распачнуцца ў верасьні і будуць праходзіць у тым ліку і на Берасьцейшчыне.